Разліковая норма працоўнага часу на 2017 год устаноўлена пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 5 кастрычніка 2016 года №54, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Разліковая норма працоўнага часу на 2017 год устаноўлена пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 5 кастрычніка 2016 года №54, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Разліковая норма працоўнага часу на 2017 год пры поўнай працягласці для пяцідзённага працоўнага тыдня з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю складзе не больш за 2019 гадзін, для шасцідзённага працоўнага тыдня з выхадным днём у нядзелю - не больш за 2021 гадзіну.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Разліковая норма працоўнага часу ўстанаўліваецца штогод. На яе аснове наймальнік вызначае працягласць працоўнага часу, на працягу якога работнік абавязаны знаходзіцца на працоўным месцы, складае графік працы (зменнасці), а таксама кантралюе захаванне працягласці працоўнага часу, устаноўленай Працоўным кодэксам.

У Беларусі разліковая норма працоўнага часу на 2016 год пры поўнай працягласці працоўнага часу была ўстаноўлена для пяцідзённага працоўнага тыдня з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю - не больш за 2038 гадзін, для шасцідзённага працоўнага тыдня з выхадным днём у нядзелю - не больш за 2044 гадзіны, на 2015 год - адпаведна не больш за 2032 гадзіны і 2026 гадзін.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)