У Беларусі ўстаноўлены мінімальныя спажывецкія бюджэты для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу ў цэнах верасня 2014 года. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны №93, афіцыйна апублікаваным сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек з 1 лістапада 2014 года па 31 студзеня 2015 года ў разліку на месяц складзе Br2 млн 100 тыс. 20. Гэта на 1,9% перавышае нарматыў, які дзейнічае з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2014 года.

Устаноўлены таксама сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты працаздольнага насельніцтва - Br2 млн 684 тыс. 180, пенсіянераў - Br2 млн 101 тыс. 640, студэнтаў - Br2 млн 71 тыс. 390, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br1 млн 643 тыс. 30, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br2 млн 118 тыс. 100, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br2 млн 322 тыс. 570, маладой сям'і з трох чалавек - Br2 млн 261 тыс. 720.

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны праінфармавалі, што ўдзельная вага асноўных артыкулаў спажывецкіх выдаткаў у мінімальным спажывецкім бюджэце сям'і з чатырох чалавек у цэнах верасня 2014 года наступная: харчаванне - 54,6%; адзенне, бялізна, абутак - 19,9%; жыллёва-камунальныя паслугі - 5,8%; бытавыя паслугі, транспарт, сувязь - 7,1%; мэбля, прадметы культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння - 7,2%; прадметы санітарыі і гігіены, лекавыя сродкі - 2,1%; культурна-асветніцкія мерапрыемствы і адпачынак - 1,7%, унёскі і плацяжы - 1,6%.

Законам Беларусі "Аб фарміраванні і выкарыстанні мінімальнага спажывецкага бюджэту" ўстаноўлена прававая аснова вызначэння і выкарыстання МСБ. Мінімальны спажывецкі бюджэт уяўляе сабой выдаткі на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна-культурных патрэб чалавека.