У Беларусі ўстаноўлены новыя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў (МСБ) для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп у сярэднім на душу насельніцтва і на аднаго члена сям'і рознага складу ў цэнах верасня бягучага года. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 кастрычніка гэтага года №61, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек з 1 лістапада 2015 года па 31 студзеня 2016 года ў разліку на месяц складае Br2 млн 499 тыс. 270. Гэта на 2,6% перавышае нарматыў, які дзейнічае з 1 жніўня па 31 кастрычніка бягучага года (Br2 млн 435 тыс. 480), што абумоўлена павышэннем цэн на нехарчовыя тавары, а таксама тарыфаў на паслугі, якія ўваходзяць у спажывецкі кошык, растлумачылі ў міністэрстве.

У цяперашні час сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям'і з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў і субсідый на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў; грамадзян, якія пастаянна пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, - льготных крэдытаў на капітальны рамонт і рэканструкцыю жылых памяшканняў, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоў, а таксама для вызначэння іншых сацыяльных стандартаў.

Пастановай Мінпрацы і сацабароны №61 устаноўлены таксама сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты маладой сям'і з трох чалавек - Br2 млн 731 тыс. 110, працаздольнага насельніцтва - Br3 млн 197 тыс. 780, пенсіянераў - Br2 млн 507 тыс. 450, студэнтаў - Br2 млн 386 тыс. 930, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br2 млн 9 тыс. 730, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br2 млн 705 тыс. 440, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br2 млн 738 тыс. 50.

Мінімальныя спажывецкія бюджэты ўстанаўліваюцца штоквартальна пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ў цэнах апошняга месяца квартала для шасці сацыяльна-дэмаграфічных груп і дзвюх сем'яў рознага складу.