У Беларусі ўстаноўлены тарыфы на паслугі інфраструктуры чыгуначнага транспарту агульнага карыстання. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі №31 ад 11 мая 2015 года, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу з 11 ліпеня 2015 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пастановай устаноўлены гранічныя максімальныя тарыфы на паслугі інфраструктуры чыгуначнага транспарту агульнага карыстання Беларусі і вызначаны парадак спагнання платы за гэтыя паслугі пры перавозцы грузаў і пасажыраў", - растлумачылі ў Мінэканомікі.

Згодна з заканадаўствам доступ да паслуг інфраструктуры для ажыццяўлення перавозак прадастаўляецца толькі замежным арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам, зарэгістраваным у замежных дзяржавах - членах Еўразійскага эканамічнага саюза на ўчастках інфраструктуры ў выпадках, прадугледжаных міжнароднымі дамовамі Беларусі.

З улікам адрозненняў у тэхналогіі аказання паслуг інфраструктуры чыгуначнага транспарту пры перавозках грузаў і пасажыраў, а, такім чынам, і затрат арганізацый Беларускай чыгункі на іх прадастаўленне, пастановай устаноўлены розны ўзровень тарыфаў на паслугі інфраструктуры пры перавозках грузаў і пры перавозках пасажыраў, багажу і грузабагажу.

Для вызначэння парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на паслугі інфраструктуры пастановай Мінэканомікі зацверджаны адпаведныя інструкцыі.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)