9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўдакладняюцца ўмовы прадастаўлення грамадзянам льготных крэдытаў на будаўніцтва жылля. Адпаведны ўказ №13 "Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў" 6 студзеня падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. "У мэтах аптымізацыі льготнага крэдытавання жыллёвага будаўніцтва і звязаных з ім бюджэтных расходаў указам устанаўліваюцца ўдакладненыя ўмовы прадастаўлення грамадзянам льготных крэдытаў", - праінфармавалі ў прэс-службе. Такім чынам, права на атрыманне льготных крэдытаў захоўваецца для грамадзян са шматдзетных сем'яў (пазачарговае права); якія пражываюць у жылых памяшканнях, прызнаных ва ўстаноўленым парадку непрыдатнымі для пражывання (пазачарговае права); якія пражываюць у інтэрнатах не менш за дзесяць гадоў, у якіх, уключаючы сумесна пражываючых членаў сям'і і асобна пражываючых сужэнцаў, няма ў уласнасці жылых памяшканняў, у тым ліку размешчаных у іншых населеных пунктах Рэспублікі Беларусь (пазачарговае права); грамадзян, у складзе сем'яў якіх маюцца дзеці-інваліды, а таксама інваліды з дзяцінства I і II групы (пазачарговае права); якія захварэлі і перанеслі прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (пазачарговае права); якія маюць права на пазачарговае атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду.