У Беларусі зацверджаны парадак выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на атрыманне адукацыі. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства адукацыі, якая зарэгістравана ў Нацыянальным рэестры прававых актаў 19 чэрвеня 2015 года і ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

Пастановай Мінадукацыі зацверджана інструкцыя, якая вызначае парадак выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу на атрыманне асноўнай, дадатковай і (або) спецыяльнай адукацыі ў Беларусі на платнай аснове. Устаноўлена, што грамадзянін, у дачыненні да якога мясцовы выканаўчы і распарадчы орган прыняў рашэнне аб распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, мае права выкарыстоўваць сродкі сямейнага капіталу ў поўным аб'ёме або па частках на атрыманне адукацыі ім самім і (або) членамі сям'і.

Для выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу трэба звярнуцца ў падраздзяленне ААТ "АСБ Беларусбанк" у адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства або па месцы адкрыцця дэпазітнага рахунку з заявай аб распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу на атрыманне адукацыі. Варта таксама прадставіць дакумент, які сведчыць асобу; дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка, - у выпадку звароту грамадзяніна з заявай праз свайго прадстаўніка; копію рашэння аб распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу, прынятага мясцовым выканаўчым і распарадчым органам; копію дагавора ў сферы адукацыі, з прад'яўленнем арыгінала дадзенага дагавора; даведку аб тым, што грамадзянін з'яўляецца навучэнцам, з указаннем кошту навучання па гадах або больш кароткіх перыядах. Калі ж дагаворам у сферы адукацыі прадугледжана паэтапнае ўнясенне платы за навучанне, то грамадзяніну неабходна ў кожным наступным выпадку звяртацца ў ААТ "АСБ Беларусбанк" з адпаведнай заявай.