Адукацыйныя стандарты вышэйшай адукацыі I ступені зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі №38 ад 17 красавіка 2019 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Гаворка ідзе пра наступныя спецыяльнасці: "кіраванне інавацыйнымі праектамі прамысловых прадпрыемстваў", "кіраванне дызайн-праектамі на прамысловым прадпрыемстве", "тэхналогія машынабудавання", "матэрыялазнаўства ў машынабудаванні", "тэхналагічнае абсталяванне машынабудаўнічай вытворчасці", "машыны і тэхналогія апрацоўкі матэрыялаў ціскам", "абсталяванне і тэхналогія зварачнай вытворчасці", "машыны і тэхналогія ліцейнай вытворчасці", "нізкатэмпературная тэхніка", "упаковачная вытворчасць (па напрамках)", "гандлёвае абсталяванне і тэхналогіі", "вакуумная і кампрэсарная тэхніка", "дызайн вытворчага абсталявання", "гарадскі электрычны транспарт", "аўтасэрвіс", "механічныя і электрамеханічныя прыборы і апараты", "аптычна-электронныя і лазерныя прыборы і сістэмы", "інфармацыйна-вымяральная тэхніка", "біятэхнічныя і медыцынскія апараты і сістэмы", "тэхнічнае забеспячэнне бяспекі", "металургічная вытворчасць і матэрыялаапрацоўка (па напрамках)", "тэхналогія і абсталяванне ювелірнай вытворчасці", "вытворчасць экспазіцыйна-рэкламных аб'ектаў", "аўтаматызаваныя электрапрывады", "прамысловыя робаты і рабататэхнічныя комплексы", "метады і прыборы кантролю якасці і дыягностыкі стану аб'ектаў", "інтэгральныя сенсарныя сістэмы", "камп'ютарная мехатроніка".

У дадатках прапісаны вобласць прымянення кожнага стандарту, асноўныя тэрміны і азначэнні, агульная характарыстыка спецыяльнасці і мэты падрыхтоўкі спецыяліста, формы і тэрміны атрымання вышэйшай адукацыі, характарыстыка і сферы, аб'екты і віды, задачы прафесійнай дзейнасці спецыяліста, магчымасці працягу ім адукацыі, патрабаванні да кампетэнцый, у тым ліку ўніверсальных і базавых, розныя аспекты вучэбна-праграмнай дакументацыі і іншае.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)