Доўгатэрміновая місія назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ адзначае ў сваёй прамежкавай справаздачы, што ў Беларусі былі павялічаны ліміты для фінансавых фондаў кандыдатаў у прэзідэнты, паведамляе БЕЛТА.

Даўгатэрміновая місія назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ адзначае ў сваёй прамежкавай справаздачы, што ў Беларусі былі павялічаны ліміты для фінансавых фондаў кандыдатаў у прэзідэнты, паведамляе БЕЛТА.

У дакуменце звяртаецца ўвага, што фонды можна адкрываць прэтэндэнтам у кандыдаты яшчэ на стадыі рэгістрацыі ініцыятыўных груп. Фінансаванне з-за мяжы забаронена.

Кожны кандыдат можа выдаткаваць падчас кампаніі прыкладна да 85 тыс. еўра. У дадатак да гэтага ёсць пэўная падтрымка ад дзяржавы. У тым ліку гэта датычыцца прадастаўлення месцаў для сустрэч з выбаршчыкамі і бясплатнага эфіру ў СМІ.

Пры гэтым неабходна прадставіць справаздачы аб выкарыстанні сродкаў выбарчых фондаў кандыдатаў не пазней чым за 10 дзён да дня галасавання, а таксама праз 5 дзён пасля выбараў (выніковая справаздача).

Назіральнікі канстатавалі, што фонды былі адкрыты шасцю ініцыятыўнымі групамі на стадыі збору подпісаў.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)