У Беларусі ўзмацняюцца патрабаванні да правяраючых - А.Якабсан
28.9.20120 праглядаў
28 верасня, Мінск /Лілія Крапівіна - БЕЛТА/. У Беларусі ўдасканальваюцца патрабаванні да кантралюючых і наглядных органаў, якія правяраюць дзейнасць суб'ектаў гаспадарання. Аб гэтым заявіў сёння старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Якабсон, каментуючы ўказ №332, які ўступае ў сілу з 1 кастрычніка 2012 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Указ аб некаторых мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Беларусі вызначыў больш жорсткія працэдурныя патрабаванні да правяраючых і ўзмацніў адказнасць службовых асоб за парушэнні парадку і прызначэння праверак. Устаноўлена, што прызнанне праверкі незаконнай цягне несапраўднасць яе вынікаў. А калі праверка не завершана, яе неадкладна спыняць. Выключэнне складаюць выпадкі выяўлення фактаў, якія паказваюць на прыкметы злачынства, адзначыў Аляксандр Якабсон. Калі будзе ўстаноўлена парушэнне пры прызначэнні праверкі або пры яе правядзенні, то гэта цягне штраф да 100 базавых велічынь. Да вінаватых будуць прымяняцца жорсткія меры. "Мы жорстка будзем стаяць на варце законнасці, каб няправільныя праверачныя мерапрыемствы не прымяняліся да суб'ектаў гаспадарання", - падкрэсліў старшыня КДК. Для гэтага ўказам дадзены дадатковыя паўнамоцтвы КДК і яго абласным структурам. Яны надзелены правам самастойна выключаць з каардынацыйных планаў праверак праверкі любога кантрольнага органа, якія не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства. Гэта значыць, калі ў планы ўвойдуць праверкі, у якіх няма неабходнасці, то дзяржкантроль іх будзе выключаць.
Такі род дзейнасці ў прынцыпе КДК ужо вёў і да ўвядзення ўказа. Яшчэ ў мінулым годзе камітэт не дазваляў правяраць тых суб'ектаў, у якіх не было фактаў парушэнняў. У бягучым годзе за студзень-жнівень выключана з каардынацыйных планаў больш за 70 праверак добрасумленных суб'ектаў гаспадарання. На сённяшні дзень (за першае паўгоддзе і за два месяцы другога) з каардынацыйных планаў у цэлым выключана больш за 2 тыс. праверак арганізацый.
Уся гэтая праца накіравана на ўпарадкаванне праверак і скарачэнне іх колькасці, падкрэсліў Аляксандр Якабсон. Акрамя таго, на зніжэнне колькасці праверак накіравана і такое патрабаванне, як "недапушчальнасць хаджэння правяраючых адзін за адным". "Цяпер гэта выключана. І калі кантрольны орган правёў планавую праверку суб'екта, то да яго на праверку, у залежнасці ад групы рызыкі, не мае права выйсці ніводзін іншы орган, ні яго вышэйстаячае або структурнае падраздзяленне, калі сферы іх кантролю супадаюць", - адзначыў ён.-0-
БЕЛТА