16 верасня, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. У Беларусі ў 2009 годзе ўпершыню за апошнія 20 гадоў зафіксавана зніжэнне захворвання на інфекцыі, якія перадаюцца палавым шляхам (ІППП), паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны пазаштатны дэрматавенералаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі, дацэнт кафедры скурных і венералагічных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Аляксандр Лук'янаў. Ён прымае ўдзел у міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі па актуальных пытаннях дыягностыкі і лячэння сацыяльна значных дэрматозаў і інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, якая адкрылася сёння ў Віцебску. Па словах Аляксандра Лук'янава, зніжэнне захворвання на ІППП стала вынікам паслядоўнай працы ўсіх дзяржаўных службаў, у тым ліку дэрматавенералагічнай. Сёння ў Беларусі ідзе мадэрнізацыя лабараторнай базы, прымяняемыя стандарты дыягностыкі ІППП прыведзены ў адпаведнасць з сусветнымі нарматывамі. Ва ўсіх абласных цэнтрах працуюць лабараторыі ПЦР-дыягностыкі ў рэжыме рэальнага часу, што робіць для грамадзян даступнымі інавацыі ў лабараторнай дыягностыцы. Дэрматавенералагі сумесна з гінекёлагамі і ўролагамі вырашаюць найважнейшыя задачы, звязаныя з забеспячэннем дэмаграфічнай бяспекі краіны. У Беларусі актыўна развіваецца дэрматалогія, якая з'яўляецца дастаткова складанай галіной медыцынскай навукі і практыкі. Сёння для спецыялістаў-дэрматолагаў асноўнай задачай з'яўляецца павышэнне якасці жыцця грамадзян, якія пакутуюць дэрматалагічнымі паталогіямі, асабліва іх цяжкімі праявамі. Беларускія спецыялісты ўкараняюць, у прыватнасці, прымяненне імунабіялагічных прэпаратаў пры лячэнні хворых з цяжкімі праявамі скурных захворванняў. Гэты напрамак атрымае актыўнае развіццё ў бліжэйшыя гады для аказання эфектыўнай дапамогі пацыентам.