14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2013 годзе будзе пабудавана 110 тыс. кв. м жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду, якія будуць прадастаўляцца насельніцтву на ўмовах дагавора найму. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 6 лістапада 2012 года №1023, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА. У Брэсцкай вобласці намечана пабудаваць 15,9 тыс. кв. м арэнднага жылля, у Віцебскай - 9,7 тыс. кв. м, у Гомельскай - 13,7 тыс. кв. м, у Гродзенскай - 11,9 тыс. кв. м, у Мінскай - 14,7 тыс. кв. м, у Магілёўскай - 8,8 тыс. кв. м. У Мінску будзе ўведзена ў эксплуатацыю 35,3 тыс. кв. м жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання. Фінансаванне будаўніцтва (без уліку затрат на інфраструктуру) прадугледжана ў памеры Br504,7 млрд., якія будуць накіраваны з мясцовых бюджэтаў. На будаўніцтва арэнднага жылля ў Брэсцкай вобласці будзе выдзелена Br73 млрд. сродкаў з мясцовага бюджэту, у Віцебскай вобласці - Br44,6 млрд., у Гомельскай - Br62,8 млрд., у Гродзенскай - Br54,6 млрд., у Мінскай - Br67,5 млрд., у Магілёўскай - Br40,2 млрд. На будаўніцтва арэндных жылых памяшканняў у беларускай сталіцы з мясцовага бюджэту будзе накіравана Br162 млрд.-0-

БЕЛТА