У Беларусі летась заключана 46 дагавораў на выкананне дзяржаўнага сацыяльнага заказу (ДСЗ), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У Беларусі летась заключана 46 дагавораў на выкананне дзяржаўнага сацыяльнага заказу (ДСЗ), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Укараненне ДСЗ прадугледжана законам "Аб сацыяльным абслугоўванні", гэты напрамак пачаў развівацца з 2014 года, а ў 2015 годзе праца была працягнута і актывізавана. ДСЗ - новы інструмент прыцягнення юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў да аказання сацыяльных паслуг і рэалізацыі сацыяльных праектаў. Працэдура дзяржаўнага сацыяльнага заказу, пачынаючы з конкурснага адбору выканаўцаў і заканчваючы кантролем за яго рэалізацыяй, ажыццяўляецца мясцовымі Саветамі дэпутатаў, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі на аснове дзяржаўных, галіновых і рэгіянальных праграм, у якіх з 2014 года прадугледжана адпаведнае фінансаванне. Патрэбнасць у канкрэтных сацыяльных паслугах, якія фінансуюцца праз ДСЗ, вызначаецца на месцах на аснове ацэнкі сацыяльна-дэмаграфічных асаблівасцей рэгіёну і яго фінансавых магчымасцей.
Сярод рэгіёнаў больш за ўсё дагавораў на аказанне сацпаслуг нядзяржаўнымі некамерцыйнымі арганізацыямі па ДСЗ было заключана і рэалізавана ў Гродзенскай вобласці - 17. У цэлым па рэспубліцы сума субсідый на заработную плату 96,5 ставак работнікаў нядзяржаўных некамерцыйных арганізацый, якія аказваюць сацпаслугі, дасягнула Br2,4 млрд. Асноўным выканаўцам дзяржаўнага сацыяльнага заказу з'яўляецца, як і ў папярэднім годзе, Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа. Па дагаворах аказваецца пераважна медыка-сацыяльная дапамога.
ДСЗ спрыяе фарміраванню рынку сацыяльных паслуг на аснове дзяржаўна-прыватнага партнёрства.