3 верасня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі ў першым паўгоддзі бягучага года адкрыта 18 крызісных пакояў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны спецыяліст аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Комлік.
3 верасня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі ў першым паўгоддзі бягучага года адкрыта 18 крызісных пакояў, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны спецыяліст аддзела народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Комлік.
Яна адзначыла, што ў рэспубліцы пашыраецца сетка крызісных пакояў для аказання дапамогі людзям, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі (у тым ліку пацярпелым ад хатняга гвалту, ахвярам гандлю людзьмі і г.д.). Асабліва актыўна гэты працэс ідзе ў 2013 і 2014 гадах. Так, на 1 студзеня 2011 года быў 31 крызісны пакой, на 1 студзеня 2012 года - 41, на 1 студзеня 2013 года - 50, а на 1 студзеня бягучага года - ужо 76, цяпер іх налічваецца ў краіне 94. Крызісныя пакоі адкрыты ўжо ва ўсіх раёнах Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей.
У бягучым годзе па дапамогу звярнуліся амаль 100 пацярпелых. "Як правіла, тэрмін знаходжання ў крызісным пакоі жанчын з дзецьмі (гэта асноўная катэгорыя атрымальнікаў паслуг) складае ад некалькіх дзён да некалькіх тыдняў - пакуль сітуацыя не вырашыцца, - растлумачыла Алена Комлік. - Спецыялісты ў выпадку неабходнасці дапамагаюць з працаўладкаваннем, пасяленнем у інтэрнат і г.д. Бывае, што жанчына вяртаецца дадому або перасяляецца да сваякоў".
Крызісны пакой - спецыяльна абсталяванае памяшканне (як правіла, гэта некалькі пакояў) тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН), забяспечанае ўсімі відамі камунальна-бытавога добраўпарадкавання (па магчымасці з асобным уваходам). Яно прызначана для прадастаўлення часовага пражывання людзям, якія знаходзяцца ў крызісным стане (небяспечным для здароўя і жыцця стане, якія знаходзяцца ў канфлікце з іншымі членамі сям'і, якія падвергліся псіхафізічнаму гвалту, якія сталі ахвярамі гандлю людзьмі або тэрарыстычных актаў, якія пацярпелі ад злачыннай дзейнасці).
Паслуга часовага прытулку для гэтых катэгорый грамадзян - бясплатная, пры неабходнасці кліентам крызісных пакояў выдзяляецца харчаванне, пітво, сродкі гігіены, яны забяспечваюцца спальным месцам і пасцельнымі прыналежнасцямі.-0-