У Беларусі ў студзені-ліпені ўведзена ў эксплуатацыю 77,6% запланаванага на год жылля. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У Беларусі ў студзені-ліпені ўведзена ў эксплуатацыю 77,6% запланаванага на год жылля. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У студзені-ліпені 2015 года на будаўніцтва жылля выкарыстана Br23 трлн інвестыцый у асноўны капітал, што складае 21,2% да агульнага аб'ёму інвестыцый і 95,6% да ўзроўню студзеня-ліпеня 2014 года.
Арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 33,4 тыс. новых кватэр (у студзені-ліпені 2014 года - 37,9 тыс.). Уведзена ў эксплуатацыю 3 103,4 тыс. кв.м плошчы жылля, што складае 77,6% да прадугледжанага задання на год і 104,4% да аналагічнага мінулагодняга перыяду.
Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1 261,3 тыс. кв.м агульнай плошчы, або 40,6% ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. У параўнанні са студзенем-ліпенем 2014 года ўвод у эксплуатацыю жылля для гэтай катэгорыі грамадзян паменшыўся на 334,1 тыс. кв.м.
З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана: з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі - 1 013,5 тыс. кв.м, у шматкватэрных жылых дамах у гарадах - 770,8 тыс. кв.м.
У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 892,9 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля, або 28,8% ад агульнага ўводу па рэспубліцы (у студзені-ліпені 2014 года - 25,7%).
Навіны Беларусі (БЕЛТА)