26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі самая высокая сярэдняя заработная плата ў студзені бягучага года была ў работнікаў, занятых у дзейнасці, звязанай з вылічальнай тэхнікай, – Br10 млн. 990 тыс. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Высокая сярэдняя заработная плата ў студзені зафіксавана і па такіх відах эканамічнай дзейнасці, як вытворчасць кокса, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў – Br9 млн. 167 тыс., паветраны транспарт – Br8 млн. 848,8 тыс., фінансавае пасрэдніцтва – Br8 млн. 804,4 тыс. Самы нізкі гэты паказчык у студзені быў у прадастаўленні сацыяльных паслуг (Br2 млн. 700,1 тыс.), у дзейнасці, звязанай з кіно- і відэафільмамі (Br3 млн. 47,7 тыс.), у адукацыі (Br3 млн. 76,5 тыс.), сельскай гаспадарцы, паляванні і прадастаўленні паслуг у гэтых галінах (Br3 млн. 193,4 тыс.).
Максімальны тэмп росту рэальнай заработнай платы ў студзені 2013 года да ўзроўню студзеня 2012-га забяспечаны на рамонце бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання (164,6%), у страхаванні (154,1%), водным транспарце (151,3%). Мінімальны гэты паказчык – у хімічнай вытворчасці (74,7%), у дзейнасці, звязанай з вылічальнай тэхнікай (98%), прадастаўленні сацыяльных паслуг (98,1%).
У цэлым па прамысловасці рэальная заработная плата ў студзені 2013 года ўзрасла да ўзроўню студзеня 2012-га на 21,4%, у рабочых і служачых – на 22,6%.
Як ужо паведамлялася БЕЛТА, намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў студзені 2013 года склала Br4 млн. 368 тыс. і ў параўнанні са снежнем 2012 года зменшылася на 7,9%, або на Br373,3 тыс. Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені 2013 года ў параўнанні са студзенем 2012-га павялічылася на 22,9%, у параўнанні са снежнем 2012 года – зменшылася на 10,6%.-0-