У арганізацыях Беларусі ў студзені-верасьні бягучага года палепшаны ўмовы працы на 8,2 тыс. працоўных месцах з шкоднымі або небяспечнымі ўмовамі працы, а ў цэлым прыведзены ў адпаведнасць з патрабаваннямі гігіенічных нарматываў звыш 14,2 тыс. працоўных месцаў. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Органамі дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы праведзена 367 экспертыз, у тым ліку 116 экспертыз якасці атэстацыі працоўных месцаў. Адноўлены законныя правы 170 работнікаў на прадстаўленне ім кампенсацый і гарантый за працу ва ўмовах шкодных і (або) небяспечных умоў працы.
Па словах спецыялістаў, рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы працы будзе працягнута. Асаблівая ўвага будзе нададзена выкананню мерапрыемстваў падпраграмы "Ахова працы" Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці на 2016-2020 гады.
У міністэрстве падкрэслілі, што ідзе сістэмная праца па навучанні і павышэнні кваліфікацыі работнікаў па пытаннях аховы працы, прапагандзе бяспечных прыёмаў і метадаў працы. Ва ўстановах адукацыі за 9 месяцаў завяршылі перападрыхтоўку 159 спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па спецыяльнасці "ахова працы", працягваюць навучанне 368 чалавек.