У Беларусі ў першую змену быў адкрыты 4521 аздараўленчы лагер для дзяцей, у тым ліку 825 – са сталым знаходжаннем і 3696 – з дзённым знаходжаннем дзяцей. Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва пры Савеце Міністраў Генадзь Болбатоўскі.

Паводле яго слоў, для лагераў са сталым знаходжаннем выкарыстана арандаваная база 33 санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый.

На асаблівым кантролі традыцыйна знаходзіцца забеспячэнне патрабаванняў бяспекі па захаванні жыцця і здароўя дзяцей, выкананне санітарна-эпідэміялагічнага рэжыму, стандартаў і норм аховы працы, пажарная бяспека. "У бягучым годзе ўдасканалена сістэма кантролю: спецыялісты ўсіх зацікаўленых службаў (аховы здароўя, адукацыі, МНС і інш.) ажыццяўляюць праверку сумесна, комплексна, па ўстаноўленым графіку, – растлумачыў дырэктар цэнтра. – Няшчасных выпадкаў, атручванняў, успышак захворванняў у першую змену не зафіксавана. Забяспечана бесперабойнае і першачарговае забеспячэнне лагераў якаснымі прадуктамі харчавання наўпрост ад вытворцаў, з улікам прыярытэтнага выкарыстання тавараў айчыннай вытворчасці".

Як ужо паведамлялася, у першую лагерную змену адпачылі і ўмацавалі здароўе 220,6 тыс. дзяцей (63,1% ад плана цяперашняй летняй аздараўленчай кампаніі).

Навіны Беларусі (БЕЛТА)