У Беларусі ў першы дзень датэрміновага галасавання – 6 кастрычніка – прагаласаваць на ўчасткі прыйшлі 4,49% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы. Такія даныя апублікаваны сёння на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

Больш за ўсё выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова ў Віцебскай вобласці – 5,11%, а менш за ўсё – у Гродзенскай (3,84%). У Мінску лічба склала 4,62%.

Датэрміновае галасаванне працягнецца па 10 кастрычніка ўключна. Участкі працуюць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)