У Беларусі ўнесены змяненні ў парадак правядзення аўкцыёнаў і конкурсаў па продажы аб'ектаў прыватызацыі
12.9.20120 праглядаў
12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўнесены змяненні ў парадак правядзення аўкцыёнаў і конкурсаў па продажы аб'ектаў прыватызацыі. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Беларусі ад 6 верасня 2012 года № 826 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Беларусі ад 31 снежня 2010 года №1929", афіцыйна апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Дакументам павялічаны мінімальны тэрмін размяшчэння інфармацыйнага паведамлення аб правядзенні таргоў і аб'екце прыватызацыі ў друкаваных СМІ і на афіцыйным сайце органа прыватызацыі да 45 дзён да дня іх правядзення. Раней гэта паведамленне павінна было публікавацца не менш чым за 30 дзён.
Таксама ў пастанове гаворыцца, што згода антыманапольнага органа на здзяйсненне здзелкі прадастаўляецца ўдзельнікам аўкцыёну або конкурсу не пазней, чым за тры рабочыя дні да даты правядзення таргоў. "Увядзенне гэтай нормы прадаставіць удзельнікам аўкцыёнаў і конкурсаў дадатковы час для падрыхтоўкі дакументаў і атрымання згоды антыманапольнага органа на здзяйсненне здзелкі", - адзначылі ў камітэце.
Таксама дакумент удакладняе выпадкі, якія прызнаюцца адмовай удзельніка ад удзелу ў аўкцыёне або конкурсе, а таксама ўводзіць норму, якая ўстанаўлівае, што ў гэтых выпадках заява ўдзельніка на ўдзел у таргах лічыцца непададзенай. "Гэта норма дазволіць у тых выпадках, калі на ўдзел у таргах або конкурсе падаюць заяву два і больш асоб, але толькі адно з іх своечасова ўносіць задатак, а ў дзень правядзення таргоў праходзіць заключную рэгістрацыю, ажыццяўляць продаж аб'екта прыватызацыі гэтай асобе як адзінаму ўдзельніку аўкцыёну або конкурсу", - растлумачылі спецыялісты Дзяржкаммаёмасці.
Акрамя таго, унесены змяненні ў правілы правядзення аўкцыённых таргоў. Так, напрыклад, калі пры аб'яўленні аўкцыёністам чарговай цаны аб'екта прыватызацыі ні адзін з удзельнікаў аўкцыёну не падняў аўкцыённы нумар, то аўкцыёніст прапануе ўдзельнікам аб'яўляць сваю цану, якая павінна быць вышэй за папярэднюю. Удзельнікі аўкцыёну аб'яўляюць сваю цану да таго часу, пакуль не застанецца толькі адзін удзельнік, які прапанаваў найвышэйшую цану, які і прызнаецца пераможцам аўкцыёну.
"Гэтыя і іншыя змяненні правілаў правядзення аўкцыёну дазволяць зрабіць саму працэдуру яшчэ больш празрыстай і выключыць выпадкі штучнага зрыву аўкцыёнаў. Усе змяненні былі ўнесены з улікам леташняга досведу", - адзначылі ў Дзяржкаммаёмасці.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
БЕЛТА