У Беларусі адновяць вытворчасць музычных інструментаў. Такію задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў ураду падчас сустрэчы з творчай моладдзю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Беларусі адновяць вытворчасць музычных інструментаў. Такію задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў ураду падчас сустрэчы з творчай моладдзю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Што творчаму чалавеку трэба? Акрамя ўсяго іншага, патрэбен інструмент. Я заўважыў, што інструменты ў вас ёсць, прынамсі, у тых, хто дэманстраваў сваё мастацтва. У каго іх няма, віцэ-прэм'ер паабяцаў, што нават музычныя інструменты ў найбліжэйшы час мы ўжо будзем вырабляць у Беларусі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт канстатаваў, што тое ж новае піанiна каштуе немалых грошай, а старыя ўжо выходзяць з ладу. "Таму пастаўлена задача адрамантаваць усё старое і аднавіць вытворчасць, але на больш высокім узроўні, музычных інструментаў. Асабліва піанiна, якое ў нас калісьці выпускалася", - сказаў кіраўнік дзяржавы.