Рэспубліканскі конкурс - пленэр майстроў рэзьбы па дрэве "Пераўвасабленне дрэва" пройдзе ўпершыню з 22 па 29 чэрвеня на базе ААТ "ФанДОК" у Бабруйску. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе канцэрна "Беллесбумпрам".
Рэспубліканскі конкурс - пленэр майстроў рэзьбы па дрэве "Пераўвасабленне дрэва" пройдзе ўпершыню з 22 па 29 чэрвеня на базе ААТ "ФанДОК" у Бабруйску. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе канцэрна "Беллесбумпрам".
"Конкурс праводзіцца з мэтай развіцця традыцый, павышэння значнасці і прэстыжнасці прафесіі рэзчыкаў па дрэве, падтрымкі іх творчай актыўнасці, прыцягнення ўвагі да галіны, выяўлення і падтрымкі таленавітых майстроў, развіцця экалагічнага турызму і актыўнага ладу жыцця. Арганізатары конкурсу разлічваюць выявіць яркіх, самабытных майстроў мастацкай рэзьбы па дрэве, каб падтрымаць іх і дапамагчы ў развіцці", - адзначылі ў прэс-службе.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца пастаянныя работнікі арганізацый канцэрна "Беллесбумпрам" і лясной гаспадаркі, вучні і студэнты творчых спецыяльнасцей. Могуць быць дапушчаны і майстры рэзьбы па дрэве, якія працуюць самастойна альбо ў арганізацыях іншых галін. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 6 чэрвеня.
Вызначаны намінацыі конкурсу: "Садова-паркавая скульптура і (або) лаўка", "Хуткая скульптура (і (або) лаўка) бензапілой", а таксама "Майстар "Залатыя рукі". Работы будуць ацэчвацца па шэрагу крытэрыяў: складанасць і закончанасць работы, арыгінальнасць ідэі, мастацкі ўзровень твора.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання, канцэрн "Беллесбумпрам" і ААТ "ФанДОК".