3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Упершыню ў Беларусі ствараецца сетка грамадскіх арганізацый, якія працуюць у галіне прафілактыкі і процідзеяння хатняму гвалту. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Фондзе ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА).
Гэтая праца праводзіцца падчас падрыхтоўкі да пачатку рэалізацыі праекта "Нарашчэнне нацыянальнага патэнцыялу ў галіне процідзеяння хатняму гвалту ў Рэспубліцы Беларусь", які рэалізуецца пры фінансавай і тэхнічнай падтрымцы Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА), Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ), а таксама фінансавай падтрымцы Траст-фонду ААН "Спыніць гвалт у дачыненні да жанчын".
Установачная сустрэча для будучых членаў сеткі запланавана на 26 мая. Сетка ствараецца з мэтай павысіць ролю грамадскіх арганізацый у прафілактыцы і процідзеянні хатняму гвалту праз павышэнне іх патэнцыялу ў правядзенні прафілактычнай работы і аказанні кваліфікаванай дапамогі ахвярам.
Каардынатарам сеткі ў рэспубліцы з'яўляецца ГА "Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын".
БЕЛТА
У Беларусі ўпершыню ствараецца сетка грамадскіх арганізацый па супрацьдзеянні хатняму гвалту
3.5.20120 праглядаў