"Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі" падрыхтавала кнігу з інфармацыяй пра кожны помнік у Беларусі, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта паведаміў сёння дырэктар выдавецтва Уладзімір Андрыевіч падчас прэзентацыі кнігі "Перамога адна на ўсіх. Казахстан - Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ва ўсіх раёнах мы працавалі з мясцовай уладай і зрабілі пашпарт кожнага помніка краіны. На пачатку чэрвеня кніга выйдзе, у ёй будуць таксама фотаздымкі некаторых помнікаў. На жаль, не ўсіх, таму што кніга атрымалася вялікага аб'ёму", - сказаў Уладзімір Андрыевіч.
Дырэктар выдавецтва паведаміў таксама, што ў будучыні кніга ўвойдзе ў электронную энцыклапедыю Беларусі.
Навіны Беларусі (БЕЛТА)