29 жніўня, Мінск /Таццяна Лобас - БЕЛТА/. У Беларусі выкананы дзяржзаказ па здачы збожжа. Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле рэсурсаў і гандлю дэпартамента па хлебапрадуктах Мінсельгасхарча. У кошт дзяржаўных рэспубліканскіх патрэб пастаўлена 1 млн. 33,1 тыс. т збожжа, што складае 100,8% да запланаванага. Паступіла ў кошт дзяржзаказу 587 тыс. т пшаніцы, або 103% ад задання, 311,4 тыс. т жыта, што складае 103,8%. Таксама прынята ў кошт дзяржзаказу 134,7 тыс. т іншых культур, або 87% да задання. Самы важкі ўклад у выкананне дзяржзаказу ўнесла Мінская вобласць, гаспадаркі якой адгрузілі ў кошт дзяржаўных рэспубліканскіх патрэб 245,2 тыс. т збожжа, гэта складае 102,2% да плана. Сельгасарганізацыі Гродзенскай вобласці паставілі ў кошт дзяржзаказу 200,5 тыс. т збожжа, гэта складае 100,3% ад запланаванага. Сельгасарганізацыі Магілёўскай вобласці паставілі ў кошт дзяржзаказу 161,4 тыс. т збожжа - 100,9% да задання. Гаспадаркі Брэсцкай вобласці адгрузілі на элеватары і хлебапрыёмныя пункты 160,5 тыс. т збожжа, што складае 100,3% да запланаванага. Віцебская вобласць паставіла ў кошт дзяржзаказу 135 тыс. т збожжа - 100%. Сельгасарганізацыі Гомельскай вобласці адгрузілі ў кошт дзяржаўных рэспубліканскіх патрэб 130,5 тыс. т збожжа, што складае 100,4%. У дэпартаменце па хлебапрадуктах Мінсельгасхарча адзначылі, што сельгасарганізацыі рэспублікі працягваюць звышпланавую здачу збожжа дзяржаве. Па меры ўборкі грэчкі і проса вядуцца іх пастаўкі ў кошт дзяржзаказу. Сёлета дзяржзаказ складае 1 млн. 25 тыс. т збожжа, што на 3,5% больш, чым летась. Дзяржзаказ па пшаніцы і жыце паспяхова перавыкананы, засталося перадаць у кошт дзяржзаказу 20,3 тыс. т іншых культур, у тым ліку крупяных - грэчкі і проса.-0-

БЕЛТА