У Беларусі выпушчаны 100-тысячны ключ электроннага лічбавага подпісу, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг.
У Беларусі выпушчаны 100-тысячны ключ электроннага лічбавага подпісу, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг.
Статысячны ключ электроннага лічбавага подпісу атрымала індывідуальны прадпрымальнік з Мінска, якая аказвае паслугі па вядзенні бухгалтарскай дзейнасці на прадпрыемствах.
Першы ключ ЭЛП выпушчаны ў рэспубліканскім акрэдытацыйным цэнтры 1 ліпеня 2014 года. "Цяпер у РАЦ пераадолелі адзнаку ў 100 тыс. выпушчаных сертыфікатаў электроннага лічбавага подпісу, што сведчыць аб папулярнасці гэтага простага і зручнага сродку электроннага інфармацыйнага ўзаемадзеяння, які замяняе ўласны подпіс на электронным дакуменце", - адзначылі спецыялісты.
Спецыфіка задач, для выканання якіх выкарыстоўваецца ключ ЭЛП, тлумачыць яго распаўсюджванне ў першую чаргу сярод юрыдычных асоб. У найбліжэйшай будучыні ў РАЦ прагназуюць развіццё спектра электронных сэрвісаў і для фізічных асоб з выкарыстаннем ЭЛП.