У Беларусі на працягу апошніх 15 гадоў адзначаецца рост цікавасці моладзі да заняткаў фізкультурай. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У Беларусі на працягу апошніх 15 гадоў адзначаецца рост цікавасці моладзі да заняткаў фізкультурай. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Так, з пачатку 2000 года доля маладых жанчын ва ўзросце 16-30 гадоў, якія займаюцца фізкультурай і спортам, узрасла ў 1,5 раза. Сярод маладых мужчын гэты паказчык павялічыўся не так значна - на 2,3 працэнтных пункта. Паводле дадзеных выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця, на пачатак бягучага года фізкультурай і спортам займаліся 46,6% маладых мужчын і 40,3% маладых жанчын (на пачатак 2000 года - 44,3% і 26,7% адпаведна).
Паводле статыстычных дадзеных, сярод маладых мужчын і жанчын, якія займаюцца фізічнай культурай і спортам, доля тых, хто надае час спартыўным заняткам 2-3 разы на тыдзень, складае 58,7% і 63,6% адпаведна.
У Беларусі на 1 студзеня 2014 года пражывалі 2 млн 185,2 тыс. маладых людзей - 23,1% усяго насельніцтва краіны. Самая шматлікая моладзевая ўзроставая група - маладыя людзі ва ўзросце 25-30 гадоў, колькасць якіх на пачатак бягучага года склала 940 тыс. чалавек.
Указам Прэзідэнта Годам моладзі аб'яўлены 2015 год у Беларусі. Гэта прыцягне дадатковую ўвагу органаў дзяржкіравання, шырокай грамадскасці да пытанняў рэалізацыі асноўных напрамкаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.
Сусветны дзень моладзі адзначаецца штогод 10 лістапада пад эгідай Сусветнай федэрацыі дэмакратычнай моладзі.
Паводле інфармацыі ААН, цяпер у свеце жыве самая шматлікая пакаленне моладзі за ўсю гісторыю чалавецтва - 1,8 млрд маладых людзей.
Навіны Беларусі (БЕЛТА)