3 студзеня, Мінск /Алена Прус -БЕЛТА/. У Беларусі за 2012 год сярэднямесячны памер дапамог на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў узрос у 2 разы, старэйшых за 3 гадоў - у 3,3 раза. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Так, у 2012 годзе сярэднямесячны памер дапамог на дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў склаў Br768 тыс., у тым ліку ў снежні - Br880 тыс., а сярэднямесячны памер дапамог на дзяцей ва ўзросце старэйшых за 3 гадоў - адпаведна Br384 тыс. і Br440 тыс.
Па словах спецыялістаў, у 2012 годзе была працягнута праца па ўзмацненні сацыяльнай абароны сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей.
У межах рэалізацыі мерапрыемстваў Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады перагледжаны аб'ёмы фінансавай дапамогі шматдзетным сем'ям у пагашэнні запазычанасці па льготных крэдытах пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылля. Так, пры наяўнасці ў сям'і траіх непаўналетніх дзяцей сума запазычанасці па выдадзеных крэдытах пагашаецца ў памеры 75%; пры наяўнасці чацвярых і больш непаўналетніх дзяцей - 100%. З студзеня 2012 года прадастаўлена права на павышаны памер стандартнага падатковага выліку (Br246 тыс.) бацькам, якія маюць двух і больш дзяцей. З красавіка 2012 года ўсе дзеці ва ўзросце да 3 гадоў забяспечваюцца бясплатнымі лекавымі сродкамі, якія выдаюцца па рэцэптах урачоў у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў.
У мэтах узмацнення дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва і ўкаранення комплекснага падыходу да яе прадастаўлення з 1 красавіка 2012 года сем'і (грамадзяне) маюць права на адначасовае атрыманне розных відаў дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Сем'і пры нараджэнні двайнят і больш дзяцей атрымалі права на забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця без уліку даходаў сям'і.
Прымаемыя дзяржавай меры па падтрымцы сям'і спрыяюць як павышэнню ўзроўню жыцця сем'яў з дзецьмі, так і росту нараджальнасці, падкрэслілі ў міністэрстве.
Прыняты Палатай прадстаўнікоў і адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу ў новай рэдакцыі праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей". Ён прадугледжвае ўвязку памеру дапамогі па доглядзе за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў са сярэдняй заработнай платай па краіне, узмацненне сацыяльнай абароны сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, павышэнне адраснасці і эфектыўнасці ў аказанні дзяржаўнай падтрымкі сем'ям.-0-
БЕЛТА
У Беларусі за 2012 год памер дапамог на дзяцей да 3 гадоў узрос у 2 разы, старэйшых за 3 гады – у 3,3 разы.
3.1.20130 праглядаў