У Беларусі за 2022 год было выраблена больш за 1,7 млн т мяса жывёлы і птушкі. Пра гэта расказала начальнік галоўнага ўпраўлення інтэнсіфікацыі жывёлагадоўлі і рыбагаспадарчай дзейнасці Мінсельгасхарча Наталля Соніч, паведамляе БЕЛТА.

Па словах Наталлі Соніч, у цэлым ва ўсіх катэгорыях гаспадарак Беларусі за 2022 год было выраблена 1,735 млн т мяса жывёлы і птушкі.

"Усе ведаюць, што ў 2021 годзе мы не дасягнулі патрэбнага нам узроўню збожжавага ўраджаю. У сувязі з гэтым шэраг сельгасарганізацый адчуў недахоп камбікармоў. У асноўным жывёла харчавалася травяністымі кармамі, якія не забяспечваюць тых сярэднясутачных прыростаў, якіх мы б хацелі дасягнуць. Акрамя таго, з-за знешніх абставін у пачатку 2022 года мы не змаглі хутка пераарыентавацца на завоз бялковай сыравіны для камбікормавай прамысловасці - для нашых свінагадоўчых комплексаў і птушкафабрык. Пры гэтым на працягу месяца мы ўсё ж змаглі знайсці новыя рынкі і забяспечылі сваю камбікормавую прамысловасць. І ўсё ж нельга не адзначыць, што ўсе гэтыя падзеі адбіліся на нашых аб'ёмах і тэмпах вытворчасці", - растлумачыла спецыяліст.

***Поўны тэкст каментарыя размешчаны на сайце БЕЛТА.

Крыніца: belta.by