У Беларусі за тры дні датэрміновага галасавання на ўчасткі прыйшлі 18,69% выбаршчыкаў ад агульнай колькасці ўключаных у спісы. Такія даныя апублікаваны 8 кастрычніка на сайце Цэнтрвыбаркама, паведамляе БЕЛТА.

Больш за ўсё выбаршчыкаў прагаласавала датэрмінова ў Віцебскай вобласці - 19,99%, а менш за ўсё - у горадзе Мінску (17,03%).

Па-за межамі Беларусі прагаласавала 15,04% выбаршчыкаў.

Датэрміновае галасаванне працягнецца па 10 кастрычніка ўключна. Участкі працуюць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)