У Беларусі да канца 2020 года запусцяць пілотны праект па аплаце пакупак у краме праз распазнаванне асоб, паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення лічбавай трансфармацыі Беларусбанка Віктар Безрукаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адзін з кейсаў, якія мы плануем зрабіць, - аплата з дапамогай біяметрычных тэрміналаў у арганізацыях гандлю і сэрвісу. Мы ўжо прывезлі тэрмінал у Беларусь. Думаю, што да канца года будуць пілотныя крамы, у якіх будзем выкарыстоўваць дадзенае рашэнне", - сказаў Віктар Безрукаў.

"Гэта не будзе насіць масавы характар, таму што ўсё новае трэба спачатку апрабаваць і атрымаць водгукі ад кліентаў", - падкрэсліў прадстаўнік банка.

Ён звярнуў увагу, што банкаўскія карткі для аплаты ўкараняліся каля 10 гадоў. Аднак цяпер тэхналогіі інтэгруюцца ў звычайнае жыццё значна хутчэй.

У Мінску тэсціруюць аплату праезду ў метро з дапамогай сістэмы распазнавання асоб - біяметрычнага сэрвісу "Глядзі і ідзі". Пакуль ёю могуць скарыстацца супрацоўнікі Беларусбанка і метрапалітэна на станцыі "Плошча Леніна". Чакаецца, што для ўсіх пасажыраў яна стане даступная на дзвюх станцыях новай лініі метро, а пры паспяховай працы тэхналогію ўкараняць на ўсіх станцыях.

БЕЛТА