18 лістапада, Мінск /Кацярына Нячаева - БЕЛТА/. Цэнтрвыбаркам Беларусі сёння зарэгістраваў 10 кандыдатаў у прэзідэнты, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Кандыдатамі сталі дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, а таксама Рыгор Кастусёў, Аляксей Міхалевіч, Уладзімір Някляеў, Яраслаў Раманчук, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч, Віктар Церашчанка, Дзмітрый Ус. Цэнтрвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі Уладзіміру Правальскаму, паколькі з усіх прадстаўленых ім подпісаў сапраўднымі аказаліся толькі 118, чаго недастаткова для вылучэння кандыдатам. На пасяджэннi ўсе зарэгістраваныя кандыдаты маглі перадаць у ЦВК заявы аб рэгістрацыі давераных асоб і фінансавых прадстаўнікоў. Згодна з выбарчым заканадаўствам кожны кандыдат мае права зарэгістраваць да 30 давераных асоб. Лідзія Ярмошына таксама нагадала кандыдатам аб іх праве, якое з'явілася пасля ўнясення паправак у выбарчы кодэкс, прызначаць членаў Цэнтрвыбаркама з правам дарадчага голасу.-0-

БЕЛТА