21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі Беларусі зарэгістравала два новыя цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле па сувязях з грамадскасцю ведамства.
Нацыянальную сетку падтрымкі стартапаў, дзе пачаткоўцам прадпрымальнікам дапамагаюць у набыцці пачатковых бізнес-навыкаў, папоўняць два новыя цэнтры ў Полацку і Мінску.
Такім чынам, сёння ў рэспубліцы дзейнічае інфраструктура падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу, якая складаецца з 79 цэнтраў падтрымкі прадпрымальніцтва і 16 інкубатараў малога прадпрымальніцтва.-0-
БЕЛТА
У Беларусі зарэгістраваныя два новыя цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва
21.5.20120 праглядаў