У Беларусі завяршаецца падрыхтоўка жылога фонду да ацяпляльнага перыяду, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Святлана Цімошкіна.

У Беларусі завяршаецца падрыхтоўка жылога фонду да ацяпляльнага перыяду, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік начальніка ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Святлана Цімошкіна.

Па стане на 19 верасня, атрымана 94% пашпартоў гатоўнасці жылых дамоў, якія знаходзяцца на абслугоўванні арганізацый ЖКГ. План па рамонце дахаў выкананы на 99,8%, стыкаў сценавых панэляў - на 108,9%. Праведзены прафілактычны рамонт сістэм ацяплення. Падрыхтоўка жылога фонду да ацяпляльнага сезона ўключае таксама прафілактыку і рамонт унутраных і падводзячых газа-, вода- і электракамунікацый.

Што тычыцца гатоўнасці цеплакрыніц, то адпаведныя пашпарты атрымалі 3 тыс. 427 кацельняў, якія знаходзяцца на балансе арганізацый ЖКГ, або 98% ад іх агульнай колькасці. У цэлым па галіне створаны запас 10,7 тыс. т топачнага мазуту ў якасці рэзервовага паліва для газавых кацельняў (102% ад задання), а таксама 1,83 млн куб.м драўнянага паліва (101%).

Святлана Цімошкіна расказала, што падчас падрыхтоўкі да восеньска-зімовага перыяду сумесна з рэспубліканскай камунальна-тэхнічнай службай грамадзянскай абароны былі праведзены камандна-штабныя вучэнні. Адпрацоўваўся парадак дзеянняў абласных, гарадскіх і раённых камунальна-тэхнічных службаў пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый у неспрыяльных умовах надвор'я, звязаных з аварыямі на ЦЭЦ, на трубаправодах гарачага і халоднага водазабеспячэння, на цеплатрасах.

Комплекс мер па падрыхтоўцы народнай гаспадаркі да восеньска-зімовага перыяду 2018/2019 года зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 6 чэрвеня 2018 года №430. Рэспубліканскім органам дзяржкіравання сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам неабходна завяршыць да 20 верасня падрыхтоўчыя работы да восеньска-зімовага перыяду і забяспечыць афармленне да 30 верасня актаў праверкі гатоўнасці і пашпартоў гатоўнасці спажыўцоў цеплавой энергіі і цеплакрыніц, а таксама арганізацый, якія транспартуюць цеплавую энергію.