У Беларусі завяршаецца сяўба ранніх яравых, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Па стане на 2 мая сяўба ранніх яравых збожжавых і зерневых бабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) праведзена на плошчы 634,6 тыс. га, або 98,1% да плана. У Віцебскай вобласці сяўба праведзена на 96% запланаваных плошчаў, Гомельскай - 97,2%, Магілёўскай - 91,7%. У Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях сяўба ўжо завершана.
Раннія яравыя збожжавыя і зерневыя бабовыя культуры сёлета плануецца пасеяць на плошчы 650,4 тыс. га, кукурузу на збожжа - на 265,3 тыс. га, бульбу - на 26,1 тыс. га, цукровыя буракі - на 101,7 тыс. га. Сельскагаспадарчыя арганізацыі, сялянскія (фермерскія) гаспадаркі павінны забяспечыць вытворчасць збожжа ў аб'ёме 8,877 млн т.
Крыніца: belta.by