23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыі Беларусі завяршаюць уборку бульбы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання. У сельскагаспадарчых арганізацыях ураджай другога хлеба сабраны з 51,9 тыс.га, што складае 97,5% плошчаў, якія падлягаюць уборцы. Пры гэтым Віцебская і Магілёўская вобласці ўжо выканалі заданне. Паводле даных на 23 кастрычніка, у сельгасарганізацыях выкапана звыш 1 млн. 231 тыс.т бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 237,3 ц/га. Самы высокі паказчык адзначаецца ў Гродзенскай вобласці – тут з 1 га збіраюць больш за 285 ц, самы нізкі – у Гомельскай (205,9 ц/га). У фермерскіх гаспадарках бульба ўбрана з 6,1 тыс.га. Выкапана пры гэтым больш за 159 тыс.т бульбы. Яе сярэдняя ўраджайнасць складае 262,6 ц/га. На насенне засыпана 227 тыс.т бульбы (78% да задання). -0-

БЕЛТА