У беларускіх аграсядзібах у бягучым годзе адпачнуць каля 400 тыс. чалавек, а ў 2019-м іх паслугамі скарыстаюцца больш за 500 тыс. Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ заявіў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой, паведамляе БЕЛТА.

Дзмітрый Крутой распавёў пра першыя вынікі рэалізацыі дэкрэта №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва". Так, колькасць самазанятых вырасла на 26 тыс. чалавек, колькасць рамеснікаў - на 18-20 тыс. Колькасць аграсядзіб перавысіла 3 тыс. Расце і колькасць кліентаў, якія карыстаюцца іх паслугамі. "Па ацэнцы гэтага года іх будзе каля 400 тыс. Ва ўмовах бязвізу па наступным годзе мы чакаем, што колькасць наведвальнікаў перавысіць псіхалагічную адзнаку ў паўмільёна", - лічыць міністр.

Ён дадаў, што больш за 2,5 тыс. кампаній скарысталіся прадугледжаным у дэкрэце паведамленчым прынцыпам пачатку дзейнасці. Прадпрымальнікі вельмі пазітыўна ўспрынялі дзесяціразовае скарачэнне залішніх адміністрацыйных рэгулятарных патрабаванняў у пажарнай бяспецы, санітарна-эпідэміялагічнай сферы, у галіне аховы навакольнага асяроддзя.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)