5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У беларускіх аптэках дастаткова імпартных лекаў для забеспячэння патрэбнасці ў іх насельніцтва. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміў генеральны дырэктар РУП "Белфармацыя" Ігар Кавальчук. "З-за праблем на валютным рынку ў дзяржаўных аптэках сітуацыя не пагоршылася, няма лекаў, попыт на якія аптэкі не могуць задаволіць. І ў аптэках, і на аптэчных складах, у арганізацыях аховы здароўя ў дастатковай колькасці ёсць лекавыя сродкі як айчыннай, так і імпартнай вытворчасці", - сказаў Ігар Кавальчук. Паводле яго слоў, у студзені-красавіку бягучага года асартымент лекаў у аптэчнай сетцы не звузіўся, па імпарце прадпрыемствы працуюць па даведзеных паказчыках сальда знешняга гандлю, аб'ём імпартных закупак застаўся на ранейшым узроўні. Разам з тым з году ў год адзначаецца рост рэалізацыі айчынных прэпаратаў. Аптэчная сетка "Белфармацыі" налічвае больш за 1,6 тыс. устаноў. Больш за 400 аптэк працуюць у сельскай мясцовасці.-0-

БЕЛТА