29 красавіка, Гродна /Вольга Беляўская - БЕЛТА/. У беларускіх СМІ не хапае аналітычных матэрыялаў. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік. "У нашых СМІ не хапае аналітыкі", - лічыць віцэ-прэм'ер. Гэта датычыцца перш за ўсё рэспубліканскіх СМІ. На яго думку, " мясцовыя сродкі масавай інфармацыі павінны быць больш інфармацыйнымі, а вось рэспубліканскія - павінны знаходзіць баланс у падачы інфармацыйных заметак і аналітычных матэрыялаў". "Рэспубліканскія СМІ павінны не толькі аб'ектыўна інфармаваць насельніцтва, але і праводзіць глыбокі аналіз тых працэсаў, якія адбываюцца ў краіне", - упэўнены намеснік кіраўніка ўрада. Анатоль Тозік таксама дадаў, што асаблівае значэнне маюць тыя матэрыялы, пры стварэнні якіх журналісты прыцягваюць экспертаў. "Нам вельмі важны падказкі прэсы, але кваліфікаваныя", - рэзюмаваў віцэ-прэм'ер.-0-

БЕЛТА