У Бялынічах завяршыўся турнір па гандболе сярод юнакоў 2011-2012 гадоў нараджэння, які запомніцца ўсім удзельнікам сваёй напружанай барацьбой і волевым духам
Нягледзячы на тое, што палова каманды вымушана прапусціла фінальныя матчы з-за хваробы, трэнер Кацярына Міхно змагла натхніць сваіх падапечных.Каманда праявіла стойкасць і камандны дух, заваяваўшы ганаровае другое месца, саступіўшы толькі камандзе РЦАР з Мінска.
Асабліва варта адзначыць выдатную гульню Безручэнкі Іллі і Баранава Дзяніса, якія сталі сапраўднымі лідарамі на пляцоўцы.
Мы ганарымся нашымі юнымі спартсменамі і з нецярпеннем чакаем новых перамог! Лепель, наперад да новых вяршынь!