У Бярэзінскім біясферным запаведніку прайшла рабочая нарада па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 100-гадовага юбілею адной са старэйшых асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый Беларусі і Еўропы і рабоце па рэспубліканскім праекце "Вёска будучыні"
Удзел прынялі Кіраўнік справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Юрый Назараў, першы намеснік начальніка Кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалай Шкрэд, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, старшыня райвыканкама Міхаіл Кісялевіч і іншыя зацікаўленыя.За круглым сталом абмяркоўваліся важныя пытанні па праектных, рамонтных і будаўнічых работах па добраўпарадкаванні і абнаўленні інфраструктуры на тэрыторыі запаведніка, а таксама абмен думкамі.
Наперадзе праца па рэалізацыі вялікіх і амбіцыйных планаў!