Каб было зразумела, пра што ідзе размова, растлумачым значэнне гэтага слова. «Бёрдынг» — гэта аматараская арніталогія, якая ўключае назіранне і вывучэнне птушак няўзброеным вокам альбо пры дапамозе бінокля.

Каб было зразумела, пра што ідзе размова, растлумачым значэнне гэтага слова. «Бёрдынг» — гэта аматараская арніталогія, якая ўключае назіранне і вывучэнне птушак няўзброеным вокам альбо пры дапамозе бінокля.

Фотабёрдынг — гэта калі птушак трэба не толькі ўбачыць, але і сфатаграфаваць.

У яскравы вераснёўскі дзень удзельнікі спаборніцтва адправіліся па запаведных сцежках, дзе змаглі не толькі ўбачыць, пачуць і сфатаграфаваць розных птушак, але і адчуць атмасферу некранутай прыроды, а таксама назіраць вясковыя пейзажы і слухаць гукі восеньскага лесу.

Пасля падарожжа яны падрыхтавалі і здалі фатаграфіі і чек-лісты журы. Трэба сказаць, камісіі было складана вызначыць пераможцаў, бо ў кожнага ў фотаздымках была свая асаблівасць і ўнікальнасць.

Па колькасці набраных балаў пераможцам спаборніцтваў стала каманда Наталлі Косар і Інесы Паркулевіч, якія ў якасці прыза атрымалі падарункавы сертыфікат на экскурсію «Жывы аркестр». Другое месца заняла каманда Святланы Савіцкай і Вольгі Гаўрош, яны адправяцца на экскурсію «Рэчкавы будаўнік». На трэцяй прыступцы п'едэстала апынуліся Таццяна Корнілавіч і Ганна Мялік, якія змогуць наведаць экскурсію «Сустракаем пернатых».

Падрыхтавала Наталля Храпавіцкая, газета "Лепельскі край"