9 студзеня, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. Бешанковіцкім аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа па факце забойства дачкой маці, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.
Крымінальная справа ўзбуджана па частцы 1 артыкула 139 Крымінальнага кодэкса РБ "Забойства".
Як паведамляе прэс-служба МУС, у вёсцы Фролкавічы Бешанковіцкага раёна ў сваім доме з нажавымі раненнямі грудной клеткі і шыі знойдзены труп 43-гадовай жанчыны. Папярэдне было ўстаноўлена, што яе ў сварцы забіла 22-гадовая дачка, якая пражывала сумесна. Дзяўчына затрымана.
Следчыя праводзяць першапачатковыя следчыя дзеянні. -0-
БЕЛТА
У Бешанковіцкім раёне 22-гадовая дачка падазраецца ў забойстве маці
9.1.20130 праглядаў