29 снежня, Лепель /Ул.інф./. У цэнтральнай раённай бібліятэцы актыўна працуюць з моладдзю. Нядаўна прайшлі пасяджэнні трох клубаў. У «Бібліяграфічным ліцэі» рабят навучылі хутка знаходзіць патрэбны матэрыял у прэсе. На інфармацыйнай гадзіне перад ліцэістамі, удзельнікамі клуба «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь», выступіў урач-тэрапеўт раённай бальніцы.
29 снежня, Лепель /Ул.інф./. У цэнтральнай раённай бібліятэцы актыўна працуюць з моладдзю. Нядаўна прайшлі пасяджэнні трох клубаў. У «Бібліяграфічным ліцэі» рабят навучылі хутка знаходзіць патрэбны матэрыял у прэсе. На інфармацыйнай гадзіне перад ліцэістамі, удзельнікамі клуба «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь», выступіў урач-тэрапеўт раённай бальніцы. Напрамак жа «Падлеткавага мерыдыяна», сустрэча ўдзельнікаў якога праводзіцца тут ужо трэці раз, забаўляльна-пазнавальны. Яго мэта – арганізаваць вольны час навучэнцаў каледжа, якія жывуць у інтэрнаце. На гэты раз прысутныя дзяліліся ўражаннямі аб публікацыях у свежай перыёдыцы, якія спадабаліся.
Наш кар.