У разгар уборачнай кампаніі многія гаспадаркі Беларусі атрымліваюць нечаканую, але вельмі каштоўную падтрымку – да працы на палях далучаюцца супрацоўнікі МНС. Сярод іх – 21-гадовы Аляксандр Азевіч, кіроўца Лепельскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, які ў вольныя ад службы дні садзіцца за штурвал камбайна сельскагаспадарчага прадпрыемства «Чарэйшчына».

Родам Аляксандр з аграгарадку Чарэйшчына, так што не з чутак ведае, як няпросты сельскі праца, як важна своечасова ўбраць ураджай. У якасці камбайнера для Аляксандра гэта ўжо другі сезон дапамогі роднай гаспадарцы ў гарачую пару жніва. Малады ратавальнік прызнаецца, што такім чынам увасабляе адразу дзве мары: служыць людзям, ратуючы жыцці, і працаваць на магутнай сельскагаспадарчай тэхніцы.  

Калі ёсць магчымасць, заўсёды рады дапамагчы, — кажа Аляксандр. – У МНС мы прывыклі дзейнічаць хутка і зладжана, адказнасць важная і ў полі. Ураджай трэба ўбраць своечасова, і калі магу ўнесці свой уклад – чаму б не?!

Гэтае жаданне знаходзіць падтрымку і ў начальніка райаддзела Івана Маскалькова, які выязджае на поле праверыць умовы працы свайго супрацоўніка, і яшчэ раз пераканацца, якія добрыя і адказныя хлопцы служаць у яго ў аддзеле. 

Такая ініцыятыва – не рэдкасць: многія супрацоўнікі МНС у перыяд уборачнай страды падтрымліваюць аграрыяў. Іх навыкі – уважлівасць, дысцыпліна і ўменне працаваць у напружаных умовах – аказваюцца каштоўнымі і на хлебным полі. 

Кіраўніцтва сельскагаспадарчага прадпрыемства дапамогу Аляксандра высока цэніць: 

Такія хлопцы – сапраўдная памога, адзначаюць у гаспадарцы. Яны ведаюць тэхніку, працавітыя і разумеюць, як важна ўсё зрабіць своечасова і ў тэрмін.  

Аляксандр паставіў сабе задачу: намалаціць не менш за 1 тысячу тон збожжа за гэтую ўборачную кампанію.

Спалучаючы дзьве важныя місіі выратаванне людзей і дапамогу ў забеспячэнні краіны збожжам супрацоўнікі МНС даказваюць, што іх прафесіяналізм выходзіць далёка за рамкі службы. А для Аляксандра Азевіча гэта яшчэ і магчымасць з гонарам сказаць: «Я і ратавальнік, і хлебароб!»