У большасці раёнаў Беларусі ў выхадныя пахаладае
13.1.20110 праглядаў
13 студзеня, Мінск /Таццяна Лобас - БЕЛТА/. Пасля перыяду адлігі ў Беларусі зноў пахаладае, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Вольга Фядотава.
У найбліжэйшыя суткі, 14 студзеня, краіна апынецца пад уплывам вобласці павышанага атмасфернага ціску. Толькі днём на паўднёвым захадзе адзаначацца атмасферныя франты, таму ў ноч на Стары Новы год у асобных раёнах, у асноўным на ўсходзе, прагназуецца невялікі снег, днём у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях чакаецца мокры снег і галалёдныя з'явы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі магчымы туман, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Чакаецца вецер зменлівых напрамкаў - слабы да ўмеранага. Уночы падмарозіць да мінус 1-7 градусаў, у паўночна-заходніх раёнах пры праясненнях будзе да мінус 10 градусаў. Днём прагназуецца нуль - мінус 5 градусаў, і толькі на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці яшчэ захаваецца 2 градусы цяпла.
У найбліжэйшыя выхадныя дні пры паступленні паветраных мас са скандынаўскіх краін будзе пераважаць марознае надвор'е. У суботу пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны пройдзе снег, у Брэсцкай вобласці чакаецца мокры снег і дождж, туман і галалёдныя з'явы, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўночы панізіцца да мінус 5-12 градусаў, па паўночным усходзе пры праясненнях - да мінус 15-18 градусаў. Днём на пераважнай частцы тэрыторыі краіны яна прагназуецца ад мінус 4 да мінус 11 градусаў. Толькі ў крайніх паўднёва-заходніх раёнах на працягу сутак яна будзе вагацца ад мінус 2 да плюс 2 градусаў.
Уночы 16 студзеня на паўднёвым захадзе Беларусі, а днём у паўночна-заходняй частцы краіны чакаюцца ападкі ў асноўным у выглядзе мокрага снегу. Месцамі згусціцца туман, на дарогах захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ў ноч на нядзелю складзе 7-14 градусаў марозу, а ў паўночна-усходніх раёнах паветра можа ахаладзіцца да мінус 17-20 градусаў. У той жа час па крайнім паўднёвым захадзе прагназуецца ад нуля да 6 градусаў марозу. Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад мінус 4 да мінус 11 градусаў. У заходняй частцы Беларусі будзе ад мінус 2 градусаў да плюс 3 градусаў.
У пачатку наступнага тыдня атлантычныя цыклоны зноў адкрыюць дарогу цёпламу паветры, што паступае з Заходняй Еўропы. Тэмпература паветра ў дзённыя гадзіны 17 студзеня будзе вагацца ад 2 градусаў марозу па ўсходзе да 4 градусаў цяпла па захадзе краіны. Такая даволі цёплая для студзеня надвор'е захаваецца ў першай палове наступнага тыдня, падкрэсліла Вольга Фядотава.-0-
БЕЛТА