У аўдыторыі сабраліся ваеннаслужачыя, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, размешчаных на тэрыторыі дадзенага сельсавета. Таксама ўдзел у гутарцы прыняла Святлана Шавялёва, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама.

  Сямейнае выхаванне як аснова моцнай дзяржавы - гэтая тэма стала галоўнай для гутаркі.

  Як адзначыў Міхаіл Леанідавіч, у Беларусі дзейнічае разгалінаваная сістэма дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, у тым ліку тых, што выхоўваюць дзяцей. У яе ўваходзяць дзяржаўныя дапамогі пры нараджэнні і выхаванні, сямейны капітал, сацыяльная дапамога і сацуслугі, гарантыі ў розных сферах і іншае.  Важнае з гутаркі:

  На 1 кастрычніка бягучага года ў Лепельскім раёне 415 сем'яў, у якіх выхоўваецца 1347 дзяцей. З 2015 года па кастрычнік 2024 года Лепельскім раённым выканаўчым камітэтам прынята 497 рашэнняў аб прызначэнні сямейнага капіталу. Дапамогу да новага навучальнага года атрымалі 352 шматдзетныя сем'і на 729 дзяцей на агульную суму 94,697 рублёў.

  Таксама на сустрэчы выступіла Святлана Шавялёва, якая нагадала прысутным, што ў Беларусі пачалася выбарчая кампанія. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прызначаны на 26 студзеня 2025 года.

  Традыцыйна ў завяршэнні сустрэчы кіраўнік раёна адказаў на хвалюючыя грамадзян пытанні. Большасць з іх тычыліся будаўніцтва жылля.