У праграме былі сапраўдныя выпрабаванні для школьнікаў 5-11 класаў: скачкі ў даўжыню, гімнастыка, лыжныя гонкі і для старшакласнікаў — стральба. Кожны мог праявіць сілу, хуткасць і трапнасць!

І рэкорды пасыпаліся! Ліка Рацкевіч з Гімназіі (8 клас) скарыла адразу дзве вяршыні: скачок на 247 см і 50 адцісканняў. Магутна!

Мацнейшы за ўсіх на перакладзіне аказаўся Ягор Плігоўка, дзевяцікласнік з Полсвіжскай БШ. Малайчына!

Сярод хлопцаў у скачках у даўжыню роўных не было адзінаццацікласнікам Арцемію Грыценку (СШ №1) і Даніілу Алейніку (Бароўка) — абодва ўзляцелі на 265 см.

Арцемій таксама аказаўся самым хуткім лыжнікам, праляцеўшы 3 км за 10.40. А зоркае вока і цвёрдую руку паказаў Андрэй Капошка з Бароўкі, набраўшы ў стральбе 32 ачкі.

А цяпер — каманды-пераможцы! У першай групе бліскуча выступіла гімназія ім. І.М. Ерашова, заваяваўшы 1 месца! Срэбра ў гаспадароў — Бароўскай СШ ім. Г.К.Жукава, а бронзавыя ўзнагароды ў каманды СШ №1.

У другой групе перамогу святкуе Слабадская школа! Другое месца — у Стайскай школы, а трэцяе — у Полсвіжскай БШ. Так трымаць!