Навучэнцы 8-11 класаў спаборнічалі ў трох класічных дысцыплінах: «Медыя-гульня», «Свая гульня» і «Што? Дзе? Калі?».
За дыпломы і кубкі змагаліся 12 каманд з Лепельскага раёна.
Гаспадары пляцоўкі, навучэнцы Бароўскай школы, паказалі выдатныя вынікі. Пяць каманд з Бароўкі ў суме заваявалі 8 дыпломаў у розных намінацыях, што стала адным з лепшых вынікаў па раёне.
Прыемным сюрпрызам стала выступленне малодшых школьнікаў. На турнір прыехалі 7 каманд навучэнцаў 4-7 класаў. Іх вынікі былі настолькі высокія, што арганізатары ўвялі спецыяльную намінацыю «Дзеці», дзе і былі ўручаны заслужаныя ўзнагароды.
Пераможцы і прызёры ва ўсіх катэгорыях атрымалі дыпломы, медалі і салодкія прызы. Каманды, якія занялі першыя месцы, былі ўдастоены галоўнага трафея — узнагароднага кубка ў выглядзе фігуркі савы, сімвала турніру.
У Бароўскай сярэдняй школе імя Г.К. Жукава адбыўся дзясяты адкрыты абласны турнір «Бароўская Сова-2025», які сабраў 30 каманд з Віцебскай вобласці і горада Мінска.
24.11.20250 праглядаў