21 мая, Віцебск /Дзіяна Курыло - БЕЛТА/. За чатыры апошнія дні вайскоўцы Полацкага пагранатрада ў Браслаўскім раёне затрымалі партыі кантрабандных цыгарэт больш чым на Br70 млн., паведаміў карэспандэнту БЕЛТА памочнік начальніка Полацкага пагранатрада Дзяніс Глебко.
Пры правядзенні паўсядзённага аператыўнага пошуку прадухілена спроба перапраўкі на тэрыторыю Еўрасаюза ў агульнай суме больш за 20 тыс. пачкаў цыгарэт. Кантрабандысты, як правіла, упакоўвалі груз у непрамакальныя пакеты і пакідалі яго для кур'ераў у непасрэднай блізкасці ад Дзяржграніцы. Па гэтых фактах вядзецца разбіральніцтва.
Як адзначыў Дзяніс Глебко, з надыходам цяпла дзейнасць кантрабандыстаў актывізавалася. Узмацнены групы, якія нясуць службу непасрэдна на мяжы, за кошт курсантаў інстытута памежнай службы для прадухілення спроб незаконнага перасячэння Дзяржаўнай мяжы і перапраўкі кантрабанды.-0-
БЕЛТА
У Браслаўскім раёне затрыманы партыі цыгарэт больш чым на Br70 млн.
21.5.20120 праглядаў