14 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Чашніцкім раёне згарэла вартаўнічая, вартаўнік знаходзіцца ў рэанімацыі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар УМНС Марына Фандо.
Пажар адбыўся ў Лукомльскім сельсавеце. Паведамленне аб здарэнні паступіла ў ЦАУ Чашніцкага РАНС ад грамадзяніна, які праязджаў міма. На момант прыбыцця да месца выкліку супрацоўнікаў МНС назіралася адкрытае гарэнне абшытай дрэвам металічнай вартаўнічай, якая належыць дзяржаўнаму прадпрыемству "Лукомль" (вёска Папоўка). Варатар - жывёлавод прадпрыемства - 1955 года нараджэння знаходзіўся на месцы здарэння.
Пасля агляду работнікамі брыгады хуткай медыцынскай дапамогі мужчына з дыягназам атручэнне прадуктамі гарэння, апёкі галавы, абедзвюх рук і ног 2-3 ступені (26% цела) у стане алкагольнага атручэння шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Навалукомльскай ЦРБ.
У выніку пажару вартаўнічая знішчана цалкам. Прычына здарэння высвятляецца.-0-
БЕЛТА
У Чашніцкім раёне згарэла вартаўнічая, вартаўнік – у рэанімацыі
14.5.20120 праглядаў